Сяржук Сокалаў-Воюш

Биография

Сяржук Сокалаў-Воюш (сапраўднае імя — Сяргей Сокалаў, нарадзіўся 16 кастрычніка 1957) — беларускі бард, журналіст, пісьменьнік.

Нарадзіўся ў вёсцы Астроўшчына Полацкага раёну Віцебскай вобласьці ў сям’і настаўнікаў Анатоля Сокалава і Ганны Воюш[1]. З 1974 па 1976 працаваў сьлесарам на заводзе жалезабэтонных вырабаў. З 1976 па 1978 служыў ў Савецкай Арміі.

У 1979 на Наваполацкім вытворчым аб’яднаньні «Палімір». У гэтым самым годзе паступіў на беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пасьля трох курсаў перайшоў на завочнае навучаньне. Скончыў БДУ ў 1985.

У 1982—1984, 1985—1988 працаваў настаўнікам ў Наваполацкай сярэдняй школе №5.

З 1984 па 1985 — навуковы супрацоўнік філіялу музэю Якуба Коласа (вёска Мікалаеўшчына, Стаўпецкі раён).

З 1988 па 1990 — загадваў літаратурнай часткай лялечнай трупы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа (Віцебск).

З 1990 сябра Саюзу Пісьменьнікаў СССР.

У 1991 зьехаў у Прагу, каб працаваць на радыё «Свабода». Прыяжджаў на Беларусь у 2006, потым ў 2011. Цяпер жыве зь сям’ёй у Нью-Ёрку. Мае двух сыноў — Сьветавіта і Славаміра.



Показывать:

Книги на прочих языках

Вне серий

Переводчик

Вне серий
X